|
| ||
|---|---|---|
|
|
Надалей колькасьць беларусаў, далучаных да
арганiзацыі, расла, як таксама пашыралася дзейнасьць суполкi. Самыя моцныя
асяродкi выкрышталізаваліся ў Лёндане, Братфордзе й Манчэстэры, дзе
арганiзацыя мела беларускiя дамы дзеля сустрэчаў i супольнае працы.
Беларусы засноўвалi гаспадарчыя прадпрыемствы, школы, арганiзоўвалi вечары паэзiі
й супольнае адзначэньне сьвятаў. У
Лёндане былi арганiзаваныя лекцыі беларусаведы, а ў хуткiм часе пачаў
выдавацца ангельскамоўны часопiс “The Journal of Byelorussian Studies”.
Гэтае выданьне сталася асаблiва папулярным сярод замежных
прыхiльнiкаў
Беларусi
й высылалася ў бiблiятэкi
ў шмат якiя краіны сьвету. Ня ўсе беларусы, якiя атабарылiся былi ў
Брытанiі, засталiся аб’яднаныя ў адзiнай арганiзацыі. У 1948 годзе прыкладна палова сяброў ЗБВБ
выйшла са складу суполкi й заснавала новую арганiзацыю – Хрысьцiянскае
Аб’еднаньне Беларускiх Работнiкаў у Вялiкабрытанiі (Хабар). Падзел быў
выклiканы як унутранай нязгодай, так i канфлiктам памiж Абрамчыкам i
Аўстроўскiм за лiдэрства у беларускiм нацыянальным руху. Праўда, далейшы ўплыў Хабару на беларускае
жыцьцё ў Вялiкабрытанiі заставаўся абмежаваны, а зь цягам часу дзьве
арганiзацыі згладзiлi супярэчнасьцi й перайшлi да супрацоўнiцтва.
|
![]() |