У 2006 годзе ЗБВБ
сьвяткуе свае шасьцiдзясятыя ўгодкi. Згуртаваньне з гонарам азiраецца на
мiнулыя гады, поўныя самаадданае працы лiдэраў i шараговых сяброў суполкi
дзеля наладжваньня беларускага жыцьця ў Вялiкабрытанiі, падтрымкi
незалежнiцкага дэмакратычнага руху на Бацькаўшчыне, пашырэньня ведаў пра
Беларусь у вольным сьвеце, разьвiцьця стасункаў зь іншымi беларускiмi
арганiзацыямi на эмiграцыі.
Углядаючыся
ў мiнулыя гады, мы ўшаноўваем прадстаўнiкоў старэйшага пакаленьня
эмiграцыі й спадзяемся на перадачу багатых традыцыяў да маладзейшых
суайчыньнiкаў.