|
|
||
|---|---|---|
|
|
На сёньня Згуртаваньне
Беларусаў Вялiкабрытанiі перажывае пэрыяд зьмены пакаленьняў, калi на
зьмену старое пасьляваеннае эмiграцыі прыходзяць прадстаўнiкi новае
эмiграцыйнае хвалi. Беларусы,
якiя належаць да новае беларускае эмiграцыі, прыязджаюць у
Вялiкабрытанiю дзеля навучаньня, працы альбо хаваючыся ад палiтычнага
ўцiску на Бацькаўшчыне. Дзейнасьць арганiзацыі
канцэнтруецца ў Лёндане вакол Беларускага дома на Пэнн Роад. Да
абавязковых штогадовых мерапрыемстваў належаць сьвяткаваньне 25 Сакавiка,
угодкi Слуцкага збройнага чыну ў кастрычнiку/лістападзе ды рэгулярны
штогадовы
Зьезд згуртаваньня.
Адной з важных галiнаў дзейнасьцi арганiзацыі была й застаецца падтрымка беларускага нацыянальнага руху на Бацькаўшчыне. Сярод праектаў, фiнансава падтрыманых Згуртаваньнем, вылучаецца факсымiльнае выданьне газэты Наша Нiва. Тут далучаны поўны тэкст галоўнае старонкі й гістарычнага агляду ЗБВБ й cьпic Стapшыняў i Зacтупнiкaў Згуртаваньня aд 1947 г. ў фармаце pdf.
|
![]() |